0 Ваша Корзина

Квiткi НФК Крумкачы




Футбольны клуб «Крумкачы» правядзе сезон-2020 без шкоды экалогіі: каманда адмовілася ад класічных пластыкавых абанементаў на карысць картак з натуральнай драўніны, якія затым можна цалкам перапрацаваць. Экалагічныя абанементы маюць два ўзроўні:

«Класічны» – бюджэтная версія для тых, хто плануе наведаць большую частку матчаў і прыстойна зэканоміць. Кошт: 40 рублёў (35 руб — пры наяўнасці леташняга абанемента, 30 руб — абанементаў двух апошніх сезонаў).

«Імянны» – для самых адданых заўзятараў. Уладальнікі атрымаюць цікавы бонус: футбаліст каманды (на выбар) уласнаручна «выпаліць» на абанеменце свой аўтограф і даставіць запаветную картку да кватэры пакупніка. Кошт: 80 рублёў.

Кожны ўладальнік абанемента атрымае яго электронную версію і зможа праходзіць на матчы з дапамогай смартфона.